Stalker 2 атрымаў рэлізны трэйлер і прэўю заходняй прэсы. Не шэдэўр.
20 лістапада 2024 у 15:02

Замежная прэса нарэшце падзялілася ацэнкамі і аглядамі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, за 2 гадзіны да сусветнага рэліза. Прыём аказаўся цёплым, але не без пытанняў. Да асноўных плюсоў журналісты аднеслі змрочную атмасферу і дынамічныя перастрэлкі, аднак тэхнічны бок аказаўся пасрэдным. На OpenCritic 77 балаў з 36 аглядаў.
У выданні IGN назвалі S.T.A.L.K.E.R. 2 "смелай гульнёй", якая стварае выдатную атмасферу - праз што геймераў наўрад ці будзе хваляваць нават праблемны штучны інтэлект. Таксама цікавымі хадамі не можа парадаваць і сюжэт, а адкрытаму свету не дастае займальных пабочных квэстаў. Напэўна ён больш пусты, чым запоўнены. Аднак перастрэлкі атрымаліся захапляльнымі, а сам сіквел палепшыў асноўныя аспекты арыгінальнай S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl.

А вось журналіст VGC аказаўся расчараваны, асабліва з-за тэхнічнага стану гульні - яго не выратаваў нават патч першага дня. Рэцэнзент пахваліў асяроддзе зоны адчужэння, захапляльныя гісторыі персанажаў, а таксама высакаякаснае асвятленне. Аднак слабы асноўны сюжэт, праблемы са штучным інтэлектам і багі робяць навінку незавершанай.
Рэлізны трэйлер
Аўтар GameSpot ацаніў такія моцныя бакі S.T.A.L.K.E.R. 2, як уплыў гульцоў на навакольны свет і дынамічныя квэсты. Перастрэлкі з сапернікамі-людзьмі атрымаліся захапляльнымі, але вось бітвы з мутантамі раздражняльныя. Таксама ёсць праблемы ў балансе - рамонт рыштунку і боепрыпасы атрымаліся вельмі дарагімі, з-за чаго даводзіцца расставацца з артэфактамі. Зноў замежныя журналісты запісваюць складанасць у мінусы.
Рэліз гульні адбудзецца сёння ў 19:00 на ПК і Xbox, у тым ліку ў Game Pass. У Беларусі недаступна.
Шукаеце, што паглядзець у YouTube?
Свежыя відэа на канале "Відзік"!
Каб пакідаць рэакцыі, калі ласка, увайдзіце ў сістэму.
2025 © Відзік