Новыя падрабязнасці Kingdom Come: Deliverance II.
27 снежня 2024 у 10:38

IGN апублікавалі эксклюзіўны відэаматэрыял па Kingdom Come: Deliverance II. Старэйшы дызайнер Пракоп Йірса раскрыў шэраг невялікіх дэталяў гульні.
Практычна ў самым пачатку Індржых можа ўз'яднацца са сваім першым канём - Сіўкай, якога гульцы атрымлівалі ў заданні "Паляванне пачынаецца" з арыгінальнай Kingdom Come: Deliverance. Распрацоўшчык адзначыў, што шматлікім геймерам палюбіўся гэты конь нават нягледзячы на тое, што яе характарыстыкі даволі нізкія. У сувязі з гэтым аўтары дадалі сістэму прагрэсіі - Сіўка робіцца мацней па меры падарожжа з пратаганістам. Пры гэтым ніхто не адмяняе магчымасць крадзяжу або пакупкі іншых скакуноў, праўда пакуль невядома, ці распаўсюджваецца на іх аналагічнае паляпшэнне.
Ежа па-ранейшаму псуецца з часам, так што прадукты не атрымаецца вечна цягаць у торбе. Тым не менш у сіквеле з'явілася магчымасць значна падоўжыць іх тэрміны прыдатнасці шляхам вэнджання або засушвання. Гэта, у сваю чаргу, змяншае вагу правізіі. Тое ж самае тычыцца травы для алхіміі. Звычайна найлепшыя зеллі варацца толькі пры дапамозе свежай травы, але падчас паляпшэння Індржых можа ўзяць адмысловыя перкі, якія паляпшаюць якасць варыва з сухіх інгрэдыентаў.
Алкаголь можа быць як дабром, так і праклёнам. У малых дозах ён крыху павялічвае характарыстыкі героя, а ў выпадку злоўжывання з'яўляецца залежнасць з негатыўнымі эфектам. Герой здольны напіцца да непрытомнасці, а потым прачнуцца ў выпадковым месцы ў адных трусах. Дарэчы, страчаны рыштунак можна знайсці ў бліжэйшых NPC, праўда па частках. У аднаго боты, у другога шапку.
Хоць Індржыху больш не трэба вучыцца чытаць, кнігі па-ранейшаму з'яўляюцца крыніцай карысных навыкаў. Чытанне павялічвае параметр «навуковасць», які ў сваю чаргу ўплывае на красамоўства пратаганіста і нават адкрывае новыя рэплікі ў дыялогах.
Як і ў першай частцы, NPC усё яшчэ актыўна рэагуюць на знешні выгляд героя, уключаючы рыштунак і гігіену. У сіквеле гульцы вольныя не проста слухаць іх каментарыі, але таксама адказваць у мяккай ці грубай форме.
Бонусы да характарыстык ад рыштунку і знешняга выгляду ёсць не толькі ў Індржыха, але і ва ўсіх астатніх NPC у гульні. Такім чынам, у гульцоў будзе магчымасць панізіць паказчыкі апанентаў перад пачаткам дыялогу. Да прыкладу, можна выкрасці прыгожае адзенне шляхціца пакуль ён спіць, або атруціць яго ежу, каб ён адчувай сябе горш.
У Kingdom Come: Deliverance II распрацоўшчыкі дадалі прэсеты для рознага рыштунку, так што зараз гульцам не прыйдзецца марнаваць шмат часу ў інвентары для пераапранання - можна загадзя нарыхтаваць тры камплекты адзення для бітваў, стэлса і дыялогаў, а затым пераключацца паміж імі на хаду.
Дададзена механіка баявых крыкаў, якія служаць не толькі для ролевага адыгрышу. З іх дапамогай у запале бітвы Індржых можа напалохаць сапернікаў.
Kingdom Come: Deliverance II выйдзе 4 лютага на ПК і кансолях. У Беларусі недаступна.
Шукаеце, што паглядзець у YouTube?
Свежыя відэа на канале "Відзік"!
Каб пакідаць рэакцыі, калі ласка, увайдзіце ў сістэму.
2025 © Відзік