З'явіліся ацэнкі і агляды Kingdom Come: Deliverance II.
4 лютага 2025 у 11:19

Учора з’явіліся першыя агляды на Kingdom Come: Deliverance II. Сярэдняя адзнака сярэдневяковай рпг на Opencritic склала 89 балаў.
Амаль усе журналісты сышліся ў меркаванні, што гульня аказалася лепей за першую частку па кожным аспекце. Яна прапануе насычаную і глыбокую прыгоду ў велізарным адкрытым свеце, напоўненым кантэнтамі. Гульня стала больш даступнай і прыязнай да пачаткоўцаў, але пры гэтым не страціла ўласцівай хардкорнасці.
Журналісты пахвалілі выдатную баявую сістэму з перапрацаванымі ўдарамі і больш разумным ШІ. Бітвы сталі больш дынамічнымі і разнастайнымі, у тым ліку за кошт дадатковай зброі накшталт арбалетаў. Групавыя сутычкі таксама сталі значна лепш у параўнанні з першай часткай. Ворагі не бегаюць па-аднаму за гульцом, а дзейнічаюць зладжана і скаардынавана.
Усе аўтары назвалі адным з галоўных плюсоў гульні цудоўны сюжэт з запамінальнымі персанажамі, непрадказальнымі паваротамі і «сапраўднай душой». Асобную пахвалу заслужылі выканаўцы галоўных роляў Індржыха і Яна.
Крытыкі таксама адзначылі выдатна прапрацаваныя пабочныя квэсты, якія нават параўналі з місіямі «Ведзьмара 3». Кожнае такое заданне адчуваецца як асобная прыгода, а іх выкананне не адцягвае ад асноўнага сюжэта, а наадварот, узбагачае гульнявы досвед.
Час праходжання асноўнай сюжэтнай лініі займае ад 40 да 60 гадзін, напісалі журналісты. Яны адзначылі, што пры жаданні ў гульню атрымаецца пагрузіцца на значна большы тэрмін.
Што тычыцца мінусаў, то часцей за ўсё журналісты паказвалі ў якасці недахопу наяўнасць візуальных глітчаў. Таксама некаторыя гульцы сустракаліся з геймплейнымі багамі, хоць такіх было менш. Мяркуючы па водгуках, гульня хоць і значна лепш першай частцы на рэлізе ў тэхнічным плане, але знаходзіцца не ў ідэальным стане. Чакаем латку першага дня?
Выходзіць сёння на пк і кансолях, у Беларусі недаступна. Падрабязней пра рэліз можна паглядзець у новым відэа на канале “Відзік”:
Шукаеце, што паглядзець у YouTube?
Свежыя відэа на канале "Відзік"!
Каб пакідаць рэакцыі, калі ласка, увайдзіце ў сістэму.
2025 © Відзік