Распрацоўшчыкі Цывілізацыі 7 кінуліся выпраўляць касякі.
8 лютага 2025 у 7:08

Уладальнікі прэміяльных выданняў Sid Meier's Civilization VII разам з папярэднім доступам атрымалі поўны набор праблем і расчаравання. Водгукі ў Steam змяшаныя і ўсяго 49% з іх станоўчыя. Firaxis Games не пакінула скаргі без увагі і пазначыла план дзеянняў. Не дзіва - за такі кошт. Цэны на папярэднія запускі даходзяць да 130 еўра.
У першых карыстальніцкіх аглядах часцей за ўсё крытыкавалі нязручны інтэрфейс і беднае кантэнтнае напаўненне. Як абвяшчае пасланне ад стваральнікаў, яны вывучылі зваротную сувязь і вылучылі тры напрамкі, на якіх яны засяродзяцца:
Свае сілы распрацоўшчыкі кінуць на паляпшэнне інтэрфейсу. Напрыклад, падвысяць чытэльнасць карты і інтуітыўнасць узаемадзеянняў.
Дададуць фічы, якіх супольнасці не хапае больш за ўсё. Сярод іх магчымасць аб'ядноўвацца ў каманды ў мультыплэеры, даваць уласныя назвы гарадам і рэлігіям, павышэнне разнастайнасці тыпаў карт і іншае. За адсутнасць магчымасці называць гарады як пажадаеш - я бы ўвогуле выпісаў тры дні паносу. У іх Напалеон можа кіраваць інкамі, і змяніць некалькі нацый за гульню і гэта нармальна, а іншыя назвы паселішчаў - не гістарычна.
Ужо ў сакавіку плануюць выпусціць буйную латку 1.1, у якой можна разлічваць на праўкі балансу, крызісаў і дыпламатыі, паводзін ШІ і ліквідацыю багаў.
У Firaxis падкрэслілі, што маюць намер падтрымліваць Civilization VII на працягу некалькіх гадоў, таму водгукі геймераў "застаюцца крытычна важнымі, дапамагаючы камандзе расці і пракладваць будучыню серыі». Свае скаргі і прапановы можна пакінуць у абмеркаваннях Steam або на Discord-сэрвэры гульні.
Паўнавартасны рэліз Sid Meier's Civilization VII адбудзецца ўжо на наступным тыдні - 11 лютага. У Беларусі недаступна.
Шукаеце, што паглядзець у YouTube?
Свежыя відэа на канале "Відзік"!
Каб пакідаць рэакцыі, калі ласка, увайдзіце ў сістэму.
2025 © Відзік