Агляды і дата рэліза новай Elden Ring Nightreign.
12 лютага 2025 у 15:36

Выйшлі першыя агляды Elden Ring Nightreign, а таксама трэйлер з датай рэліза - 30 мая 2025.
Адначасова з анонсам даты рэліза з'явіліся папярэднія агляды кааператыўнай экшн-рпг. Па словах аглядальнікаў, Nightreign прапануе ўнікальны погляд на Elden Ring, прытрымліваючыся асноўнай формулы FromSoftware.
Гульня прапануе займальныя бітвы са складанымі босамі, дынамічны геймплэй з пашыранымі тактычнымі магчымасцямі і разнастайнасць класаў, якая дадае ў геймплэй больш глыбіні.
Nightreign стала больш дынамічнай у параўнанні з Elden Ring. З'явіліся роўглайк-механікі, якія падахвочваюць гульцоў хутка адаптавацца пад зменлівую сітуацыю і кожны раз па-іншаму паляпшаць сваіх персанажаў. Гэта надае высокую паўторную гулябельнасць.
Часам адбываюцца пацешныя або нават камічныя моманты, што таксама дадае разнастайнасці і робіць геймплэй незвычайным для серыі. Напрыклад, босы таксама будуць з'яўляцца ў нечаканых месцах і ў самы нязручны час.
Elden Ring Nightreign можна прайсці ў адзіночку, але гэта значна складаней, чым у групе, адзначыў аўтар выдання GamesRadar. Яшчэ адным мінусам аглядальнік назваў тое, што некаторая здабыча можа быць зусім бескарыснай, і гэта расчароўвае. Імаверна, што ў будучыні распрацоўшчыкі ўнясуць змены.
Журналісты назвалі Nightreign вельмі напружанай гульнёй. Калі надыходзіць ноч, неабходна дабрацца да бяспечнай зоны альбо пазмагацца з асабліва жорсткімі босамі.
Аўтары папярэдніх аглядаў сышліся ў меркаванні, што механікі роўглайк і “каралеўскай бітвы” ідэальна падышлі да асноўнай формулы Elden Ring. У выніку аб'яднання гэтых сістэм атрымалася адначасова добра знаёмая, але цалкам унікальная гульня.
У выданне Polygon падсумавалі, што Nightreign дакладна спадабаецца фанатам серыі, якія правядуць у гульні не адну сотню гадзін. Праўда, некаторыя журналісты адзначылі, што ў абмежаванай папярэдняй версіі было не так шмат кантэнту.
Elden Ring Nightreign выходзіць 30 мая 2025 года на ПК і кансолях. У Беларусі даступна за 26 $. Іншыя рэгіёны: 40€, 170zł і 1200₴.
Шукаеце, што паглядзець у YouTube?
Свежыя відэа на канале "Відзік"!
Каб пакідаць рэакцыі, калі ласка, увайдзіце ў сістэму.
2025 © Відзік