Журналісты пагулялі ў South of Midnight - экшн прыгоду з цікавым візуалам.

17 лютага 2025 у 9:54

Журналісты пагулялі ў South of Midnight - экшн прыгоду з цікавым візуалам.

Compulsion Games запрасіла журналістаў і блогераў крыху пагуляць у South of Midnight — сюжэтную прыгоду, у якой фальклорныя перапляценні фарміруюць сучасную казку. Мяркуючы па водгуках прэсы, з візуальным стылем у гульні ўсё ў парадку, а ў плане геймплэя распрацоўшчыкі вырашылі перастрахавацца і не прапаноўваюць нічога рэвалюцыйнага.

Журналісты пачалі праходжанне з трэцяй главы, калі галоўная гераіня Хейзел ўжо ўбачыла, як яе дом з маці ўнутры знесла ўраганам, але ж здаецца дзеянне гульні адбываецца не ў Канзасе. Дзяўчына кідаецца ў пагоню.

У South of Midnight ролю сапернікаў выконваюць загадкавыя істоты, нібы вытканыя з дзёгцю. Яны атручваюць свет сваёй цёмнай энергіяй і звычайна з'яўляюцца ў месцах, дзе само палатно сусвету папсавана глыбокім смуткам і траўмамі. Хейзел з'яўляецца “ткачыхай" — майстрам-чараўніком, здольным чысціць гэтую самую энергію.

Гераіня толькі пачала свой шлях, таму прыёмаў у трэцяй главе ў яе пакуль малавата. Дзяўчына ўмее здзяйсняць двайны скачок і бегаць па сценах. На думку аднаго журналіста кіраваць Хейзел - адно задавальненне, а яе падвойным скачком і плаўным лунаннем можна пераадолець даволі вялікія адлегласці. Платформінг тут не самы складаны, але нібыта з часам гэты складнік пачне набіраць абароты.

Падчас бою дзяўчына ў сілах прыцягваць апанентаў да сябе і адштурхоўваць, а таксама размахваць вострымі крукамі. У Eurogamer палічылі, што з часам рытм бітваў становіцца прадказальным. Нават наяўнасць самых розных тыпаў ворагаў асабліва не паляпшае сітуацыю.

Пазней па сюжэце дзяўчына завядзе сабе новага сябра - ляльку Крутона, які дзякуючы свайму невялікаму памеру зможа залазіць у недаступныя для Хейзел месцы накшталт лісіных нор, ці дапамагаць падчас бою. 

На думку журналістаў, калі South of Midnight і далей будзе прапаноўваць выключна экшн-платформінг, то сэтынгу, сюжэта і мастацкага стылю павінна быць дастаткова, каб праект атрымаў больш увагі, чым суседзі па жанры. Пахвалілі за ўвагу да дэталяў і культуры глыбокага Поўдня ЗША.

"Пейзажы, гукі, музыка, візуальны складнік — усё гэта выканана на высокім узроўні», — падзялілася журналістка Eurogamer. Нават калі ў прэсы закраліся нейкія сумневы наконт South of Midnight, многія ўсё роўна бачаць у гульні патэнцыял і чакаюць моманту азнаёміцца з фінальнай версіяй.

Чаму ўвогуле канадцы  вырашыла ўзяцца за паданні амерыканскага Поўдня? Як патлумачыў арт-дырэктар, карані некаторых супрацоўнікаў калектыву цягнуцца з паўднёвых абласцей, і частка распрацоўшчыкаў нават нейкі час жыла там. На ранніх этапах вытворчасці каманда наведала адпаведныя штаты ЗША, каб сабраць як мага больш матэрыялаў.

Рэліз South of Midnight запланаваны на 8 красавіка для ПК і Xbox Series, уключаючы Game Pass. Папярэдні заказ прэміяльнага выдання дазволіць пагуляць ужо з 3 чысла. У Беларусі недаступна, іншыя рэгіёны: 40 еўра, 140 злотых і 1200 грыўняў.

Шукаеце, што паглядзець у YouTube?

Свежыя відэа на канале "Відзік"!

1
0
0
0
0