Шматкарыстальніцкая Dune: Awakening атрымала дату рэліза.

21 лютага 2025 у 7:17

Шматкарыстальніцкая Dune: Awakening атрымала дату рэліза.

Студыя Funcom апублікавала новы трэйлер Dune: Awakening, у якім распрацоўшчыкі раскрылі дакладную дату рэліза.

Таксама аўтары выклалі бясплатны пробнік, у якім геймеры могуць не толькі праверыць прадукцыйнасць на сваім жалезе, але таксама памацаць рэдактар персанажаў. Як і гульня, ён даступны ў беларускім рэгіёне Steam.

У Dune: Awakening гульцы трапяць на пустынную планету Арракіс, дзе ім трэба будзе выжыць, абзавесціся саюзнікамі і раскрыць таямніцу знікнення фрыманаў. Асобнай увагі ў геймплэі заслугоўвае сістэма будаўніцтва, якая дазваляе захоўваць аўтарскія чарцяжы і прадаваць іх іншым карыстальнікам.

Гнуткая бяскласавая баявая сістэма дазволіць сумяшчаць разнастайныя здольнасці і развіваць герояў у любым упадабаным кірунку. Усё не абмяжоўваецца бязмэтным выжываннем – з часам гульцы змогуць далучыцца да розных фракцый, выконваць іх заданні і ўдзельнічаць у кровапралітных войнах Вялікіх Дамоў.

Гульня стартуе 20 мая на ПК, а ў будучыні яе выпусцяць і на кансолях. Даступна ў Беларусі.

Шукаеце, што паглядзець у YouTube?

Свежыя відэа на канале "Відзік"!

0
0
0
0
0