Heroes of Might and Magic III (PC, альфа)
Правапіс:
афіцыйны
Тып перакладу:
ручны
Аўтары перакладу
МТГ "RэЗервацыЯ"Ад аўтара
На цяперашні момант у нашай беларусізацыі Герояў мяча і магіі 3 (Heroes of Might and Magic III) перакладзена амаль усё неабходнае для гульні (меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў, уменняў і г. д.), таксама лакалізавана частка графічных элементаў інтэрфейсу. Неперакладзенымі застаюцца пакуль жыццяпісы герояў, апісанні абставін знаходжання артэфактаў, а таксама сюжэтныя кампаніі і сцэнарыі, над перакладам якіх рупліва працуе наш калега па цэху łokar (тэлеграм) і якія неўзабаве будуць гатовыя.
Інструкцыя па ўсталяванню
2026 © Відзік
