Mass Effect 2

Правапіс:

лацініца

Тып перакладу:

ручны

Аўтары перакладу

ZmitrokZmitrok

Ад аўтара

Пераклад Mass Effect 2 + DLC (Legendary Edition) на беларускую мову.

Пераклад трэба ставіць на расейскую вэрсію гульні. Субтытры, тэксты й іншыя элемэнты гульні выглядаюць выдатна, шрыфты чытаць зручна. Заўвага: пераклад рабіў беларускай лацінкай, бо гульня не распазнае беларускую кірыліцу.

Спасылка: https://drive.google.com/file/d/15fPJrbyOdbbLxBEd1saaMpX6bkpLpupM/view?usp=drive_link (Google.Disk)

Заўвага! Я абнаўляю файлы перакладу, выпраўляю памылкі й раблю рэдагаваньне, таму заходзьце на Google.дыск, карыстаючыся спасылкай, якую я даў вышэй. Там можаце глядзець дзень, калі я рабіў папраўкі. Калі бачыце, што файлы абнавілі, можаце заладаваць новую вэрсію й паставіць яе замест старой. Абавязкова гэта рабіце, бо выпраўляю памылкі амаль штодзень.

Заўвага 2! Кірылізацыя! Буду кірылізаваць гульню часткамі. Сьпярша DLC, а потым - асноўная гульня. Кірылізацыя гульні: трывае. Кірылізаваў DLC: "Уховы Таемнага брокера", "Жыцьцё зладзейкі", "Заід", "Уладар", "Узьнікненьне", "Страта Разалі", "Месца гібелі Нармандыі", "Прыбыцьцё".

Інструкцыя па ўсталяванню

1. Заладаваць архіў.
2. Узяць тэчку BioGame з архіва з патрэбнай вэрсіяй і скапіяваць яе ў тэчку з вашай гульнёй Mass Effect 2 з заменай.
3. Гуляць.